Як сёння апранаюцца барадатыя мужыкі?

13.01.2015 / 12:59

Пакуль дызайнеры заваёўваюць подыумы тыдня мужчынскай моды ў Лондане, на вуліцах брытанскай сталіцы разгортваецца наглядная «інструкцыя па ўжыванні».

Свабодныя кашулі пастэльных адценняў, рудае футра паказаў у сваёй калекцыі JW Anderson. Калекцыя Alexander McQueen — сапраўдны гімн вайсковай форме.

Падрабязней пра трэнды на наступны год напішу па заканчэнні тыдня мужчынскай моды ў Лондае, а зараз да вулічнай моды – да бародаў і вусоў ды іншых модных трэндаў.

Увогуле, street style падчас модных тыдняў назіраць у мегаполісах часам не менш цікава, чым самі калекцыі.

Прыемна цешыць вока трэнд на амаль класічны мужчынскі стыль з XX ст., які «разбаўлены» не дадаткамі, а барадой (а часам і вусамі).

Вета Берман