Баевікі абстралялі Гранітнае: загінула двухгадовае дзіця
14.01.2015 / 07:08
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення міліцыі ў Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін.
«Працягваецца абстрэл баевікамі вёскі Гранітнае Тельманаўскага раёна. Ёсць загінулыя, у Марыупаль дастаўлена цела дзяўчынкі, 2,5 года, з асколкавамыі раненнямі галавы», - напісаў ён.