У Расіі паветра з шыны БелАЗа цяжка траўмавала трох рабочых
14.01.2015 / 09:34
Ілюстрацыйнае фота.
Паводле папярэдніх звестак, 10 студзеня 38-гадовы кіроўца аўтамабіля, 47-гадовы аператар-машыніст тэлескапічнага крана-маніпулятара і 45-гадовы слесар па рамонце аўтамабіляў дэмантавалі правае задняе кола кар'ернага самазвала «БелАЗ» на стаяначным комплексе для вялікагрузных аўтамабіляў, размешчаным на прамысловай пляцоўцы, — паведамляюць прадстаўнікі Следчага камітэта расійскага рэгіёна Хакасія. — У выніку рэзкага выхаду паветра з шыны здвоенага колы мужчыны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
У цяперашні час усе пацярпелыя ў бальніцы, двое з іх у цяжкім стане.
Ідзе праверка выканання правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі на прамысловай пляцоўцы.