У Мінску перакрылі канал пастаўкі наркотыкаў з Масквы
14.01.2015 / 11:57
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, спачатку ў Мінску быў затрыманы 22-гадовы хлопец, які пакідаў наркотыкі ў закладках для пакупнікоў. На здымнай кватэры, дзе ён жыў, знайшлі каля кілаграма псіхатропнага рэчыва «Альфа PVP». Таксама ўстаноўлены больш за 50 закладак, у якіх хлопец пакінуў наркотыкі. Быў затрыманы і заснавальніка інтэрнэт-крамы, праз якую тыя наркотыкі і прадаваліся. 23-гадовы мінчук пастаўляў іх у Беларусь з Масквы. З расійскай сталіцы рэйсавым аўтобусам прывозіліся электракаміны, у якіх былі схаваны наркотыкі. Атрымаўшы «груз», хлопец фасаваў і прадаваў праз інтэрнэт. А яго памагаты затым развозіў наркотык па закладках.
Абодвум пагражае да 15 гадоў калоніі.