У гомельскай кватэры знойдзены муміфікаваны труп немаўляці

14.01.2015 / 12:53

Муміфікаванае цела трохмесячнай дзяўчынкі было выяўлена 13 студзеня ў адной з кватэр Гомеля.

Следчыя высвятляюць абставіны смерці немаўля. Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці ўзбудзіла справу па ч. 2 арт. 139 КК (забойства заведама малалетняга).

Як паведамілі ў УСК па Гомельскай вобласці, па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя 31-гадовая маці дзяўчынкі і яе 35-гадовы сужыцель. У рамках расследавання крымінальнай справы прызначаны комплекс судовых экспертыз, у тым ліку гісталагічнае даследаванне.

БелаПАН