Курс куплі даляра ў абменніках — да 15300, продажу — да 15310
14.01.2015 / 13:18
Беларускія банкі ўслед за ростам афіцыйных курсаў валют узнялі курсы ў абменніках.
Максімальны курс продажу даляра пакуль што абмежаваны 15310 рублямі (15010+2%). Абсалютная большасць банкаў ужо перайшла менавіта на гэтую лічбу.
Курс куплі даляра тым часам дасягае 15300 рублёў (прапанова ад «РРБ-Банка»).