Герман Грэф назваў непазбежным «маштабны» банкаўскі крызіс пры сённяшняй цане на нафту
14.01.2015 / 13:18
tvrain.ru
Кіраўнік Сбербанка Расіі Герман Грэф папярэдзіў пра «маштабны» банкаўскі крызіс пры сённяшняй цане на нафту. Пра гэта ён заявіў у сераду, 14 студзеня.
«Відавочна ўжо, што банкаўскі крызіс будзе маштабным пры такой сярэднегадавой цане (на нафту) — 43-45 даляраў за барэль», — сказаў Грэф.
На думку Грэфа, пры цане ў 45 даляраў за барэль нафты неабходна будзе сфармаваць амаль тры трыльёны рэзерваў за 2015. Гэта, паводле яго слоў, азначае капіталізацыю банкаў дзяржавай і павелічэнне дзяржаўнай долі ў іх.
«Я прачытаў усе дакументы ўрада і не ўбачыў мэты эканамічнай палітыкі», — дадаў Грэф.
Раней газета Times паведаміла, што цана на нафту можа апусціцца да 20 даляраў за барэль.