Б'ёрк выпусціць новы альбом у сакавіку
15.01.2015 / 08:20
Ісландская спявачка Б'ёрк выпусціць свой новы альбом Vulnicura ў сакавіку.
«Лэдзі і джэнтльмены, я з гонарам аб'яўляю, што мой новы альбом выйдзе ў сакавіку. Спадзяюся, вам спадабаецца», — напісала Б'ёрк у сваім фэйсбуку.
Папярэдні рэліз спявачкі, Biophilia, выйшаў у 2011 годзе.