Пашынскі: Аэрапорт Данецка ўжо не мае ніякага значэння

21.01.2015 / 07:41

20 студзеня старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Сяргей Пашынскі ў эфіры 5 канала распавёў, чаму баі сканцэнтраваныя ў раёне Данецкага аэрапорта.

«Аэрапорт цяпер ужо не мае ніякага значэння, бо яго як аэрапорта ўжо не існуе ні ў якім выглядзе. Гэта месца, дзе ідуць баі.

Гэта пытанне гонару аднаго і другога боку, - заявіў Пашынскі.