У мінскіх магазінах перабоі з імпартнымі прадуктамі, асабліва садавіной, і прамтаварамі
21.01.2015 / 15:52
У многіх крамах з асартыменту зніклі памідоры, хурма, апельсіны, перцы, зеляніна.
Назіраецца таксама змяншэнне асартыменту крупаў, замарожаных паўфабрыкатаў.
У прамтаварных аддзелах бракуе імпартных аўтамабільных лямпачак, памперсаў для дарослых інвалідаў, касметыкі.
Большасць тавараў з гэтага спіса не маюць беларускіх аналагаў. Хурма, да прыкладу, у Беларусі не расце.
Дэфіцыт назіраецца як у вялікіх гіпермаркетах, так і малых крамах. Ён звязаны з валютным крызісам.
Варта адзначыць, што беларуская сельгаспрадукцыя часта не вытрымлівае канкурэнцыі з еўрапейскай. На фота ніжэй: польская морква за 5400, мытая, адна ў адну…
І побач беларуская морква за 5450, нямытая, дробная, пабітая.
Ну і хто ж будзе тут «купляць беларускае»?
Фоты зроблены ў «Еўраопце» (Мінск, Каменная Горка, 17 студзеня).