Мінгандлю прыпыніў працу двух рэстаранаў Goody's

21.01.2015 / 19:50

Міністэрства гандлю Беларусі прыняла рашэнне прыпыніць з 21 студзеня працу двух рэстаранаў хуткага абслугоўвання Goody's, якія належаць ТАА «Бел КюЭСАР», паведамілі ў прэс-службе гандлёвага ведамства.

Сярод выяўленых парушэнняў — невыкананне тэмпературных умоў пры захоўванні паўфабрыкатаў, адсутнасць неабходнага абсталявання і інвентара, які забяспечвае захаванне якасці і дакладнай інфармацыі аб тавары, фармальны кантроль якасці і бяспекі прадукцыі, вельмі вузкі асартымент тавараў айчынных вытворцаў, а таксама прапанова да продажу тавараў і страў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці», — сказалі ў прэс-службе.

На ліквідацыю парушэнняў рэстаранам адведзена 7 дзён.

Сетка рэстаранаў хуткага харчавання Goody's уваходзіць у міжнародную сетку фастфуду. У аб'ектах грамадскага харчавання прапануюцца стравы сучаснай інтэрнацыянальнай кухні.