Прэзідэнт Венесуэлы: Нафта ніколі не будзе каштаваць 100 даляраў

22.01.2015 / 09:55

Нафта ніколі больш не будзе каштаваць па 100 даляраў за барэль.

Пра гэта, як паведамляе Reuters, заявіў прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, выступаючы з гадавой справаздачай у Нацыянальнай асамблеі (парламенце) краіны.

«Цана на нафту ўжо не вернецца да (адзнакі) у 100 даляраў», —сказаў Мадура. Ён адзначыў, што 2015 стане для Венесуэлы «годам выклікаў». «Мы распрацавалі бюджэт, зыходзячы з цаны ў 60 даляраў за барэль. А цяпер яна каштуе 40», — нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Мадура таксама паабяцаў увесці строгі кантроль за размеркаваннем і пастаўкамі прадуктаў, паабяцаўшы прымяніць «ўсю сілу закона» ў дачыненні да тых, хто «чыніць сабатаж». Дэфіцыт тавараў у Венесуэле, на думку прэзідэнта, стаў «следствам вайны», накіраванай на тое, каб выклікаць незадаволенасць грамадзян. У гэткім стане рэчаў Мадура звыкла абвінаваціў апазіцыю.