Баевікі ў Данбасе раніцай абстрэльваюць Дэбальцава і Аўдзееўку

22.01.2015 / 10:05

З раніцы ў чацвер баевікі на Данбасе працягваюць абстрэлы гарадоў Дэбальцава і Аўдзееўка Данецкай вобласці, паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook начальнік Данецкага абласнога ўпраўлення міліцыі Вячаслаў Аброськін.

Паводле яго слоў, сепаратысты з установак «Град» «прыцэльным агнём знішчаюць жылыя дамы».

У панядзелак у выніку абстрэлаў Дебальцэва загінулі тры чалавекі, 12 пацярпелі.

Пазней у місіі АБСЕ паведамілі, што, паводле іх звестак, абстрэл вёўся з боку падкантрольнай баявікам Горлаўкі.