Мінабароны Украіны: Баі вакол Данецкага аэрапорта працягваюцца

22.01.2015 / 11:06

Баі за аэрапорт Данецка працягваюцца, частка яго будынкаў і тэрыторыі застаецца пад кантролем ўкраінскіх войскаў, паведамляе Мінабароны Украіны.

«Па стане на 9:00 раніцы (10:00 па Мінску) 22 студзеня баі вакол аэрапорта працягваюцца», — запэўніваюць там.

У Мінабароны тлумачаць, што напярэдадні «20 вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны выйшлі з баямі з тэрыторыі тэрміналаў, бо іх пазіцыі былі разбураныя і прастрэльваюцца прамой наводкай».

16 вайскоўцаў атрымалі раненні і трапілі ў палон. Шэсць вайскоўцаў у баях за аэрапорт загінулі.