Турчынаў трапіў пад абстрэл у Данецкім аэрапорце
22.01.2015 / 11:09
Сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў у сераду трапіў пад абстрэл па дарозе ў Данецкі аэрапорт.
Па словах суразмоўцы, машына, якой Турчынаў накіроўваўся ў аэрапорт, трапіла пад шчыльны абстрэл у раёне населенага пункта Опытнае.
«У машыны прабіла кола, мянялі пад абстрэлам», - сказаў суразмоўца.
Паводле яго слоў, Турчынаў застаўся цэлым.