Макей і дзяржсакратар МЗС Латвіі абмеркавалі адносіны з ЕС і ўдзел у саміце УП

22.01.2015 / 11:49

mfa.gov.by

22 студзеня міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Андрэйса Пілдэговічса, які знаходзіцца ў Беларусі для правядзення кансультацый паміж МЗС, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага палітычнага дыялогу, шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнне рэгіянальнага ўзаемадзеяння, стан і перспектывы адносін паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі рыжскага саміту «Усходняга партнёрства».