Прэзентацыя «Кнігі памылак» Юлі Цімафеевай — 27 студзеня

22.01.2015 / 12:05

У імпрэзе возьмуць удзел перакладчыца і літаратурны крытык Ганна Янкута, перакладчыца Кацярына Маціеўская, паэт, перакладчык, музыка Уладзь Лянкевіч.

Пра Юліну творчасць і «Кнігу памылак» распавядзе рэдактар кнігі Альгерд Бахарэвіч.

Віртуальнае прывітанне аўтарцы і чытачам кнігі перадасць беларуская паэтка Вальжына Морт, якая жыве ў ЗША.

На прэзентацыі можна будзе пачуць вершы ў выкананні аўтаркі, як тыя, што ўвайшлі ў кнігу, так і зусім новыя, а таксама атрымаць адказы на пытанні.

Мінск, кнігарня Логвінаў (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00