Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды вызвалення Асвенціма

22.01.2015 / 12:24

Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 70-гадовага юбілею вызвалення канцлагера «Асвенцім» у Польшчы.

Пра гэта сёння паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Беларусь будзе прадстаўлена на мерапрыемствах афіцыйнай дэлегацыяй на чале з надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Польшчы Аляксандрам Авяр'янавым.