Вікторыя Азаранка бліскуча перамагла Каралін Вазняцкі
22.01.2015 / 13:09
Былая першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка не пакінула шанцаў у другім кваліфікацыйным раўндзе «Аўстраліян Оўпэн» датчанцы Каралін Вазняцкі (6:4, 6:2).
Такія моцныя суперніцы так рана сышліся, бо за апошні год беларуска моцна ўпала ў сусветным рэйтынгу праз траўму. Яна нават не трапіла ў лік «сеяных» на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.
Многія баяліся, што першы ў годзе турнір з серыі «Вялікага шлему» вельмі хутка скончыцца для Вікі. Аднак беларуска пасаромела такія прагнозы скептыкаў.
У наступным раўндзе Азаранка будзе змагацца з чэшкай Барбарай Захлавова-Стрыцовай.