Конкурс «Міс Сусвет» выйграла Калумбія, Украіна — другая

26.01.2015 / 07:38

Reuters.com

Пераможцай конкурсу «Міс Сусвет 2014» стала жыхарка Калумбіі Паўліна Вега. Вынікі конкурсу паведамляе ў панядзелак, 26 студзеня, Associated Press.

Акрамя калумбійкі, у пяцёрку фіналістак увайшлі прадстаўніцы ЗША, Нідэрландаў, Украіны і Ямайкі. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 87 дзяўчат. Спаборніцтва праходзіла ў Маямі.

Тытулы віцэ-міс атрымалі Ніа Санчэс, якая прадстаўляла ЗША, і «Міс Украіна» Дыяна Гаркуша.