Моцны выбух прагрымеў у цэнтры Варшавы

Найхутчэй што, узарваўся бытавы газ.

26.01.2015 / 17:49

У выніку выбуху на вуліцы Наакоўскага параненыя прынамсі пяць чалавек. Выбіты шыбы ў дамах, пацярпеў аўтобус.

Сілавыя структуры высвятляюць прычыны выбуху. Пакуль што ўсё паказвае на тое, што справа была ў газавым балоне.