S&P панізіла сувэрэнны крэдытны рэйтынг Расіі да «смеццевага»

26.01.2015 / 21:40

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poors панізіла сувэрэнны крэдытны рэйтынг Расіі з узроўню BBB- да ВВ+, гэта значыць ніжэй інвестыцыйнага ўзроўню.

S&P папярэдзіла ў канцы снежня, што да сярэдзіны студзеня можа пазбавіць Расію крэдытнага рэйтынгу інвестыцыйнага ўзроўню на фоне рэзкага пагаршэння гнуткасці грашова-крэдытнай сістэмы краіны і паслаблення эканомікі.