Віцэ-прэзідэнт ЗША: Цэны на нафту застануцца нізкімі цягам некалькіх гадоў

27.01.2015 / 08:24

Сусветныя цэны на нафту застануцца нізкімі на працягу наступных некалькіх гадоў.

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн, выступаючы на саміце па праблемах энергетыкі краін Карыбскага басейна, які адбыўся 26 студзеня ў Вашынгтоне, перадае Reuters.

«Цяпер ніжэй за 50 даляраў за барэль… Хутчэй за ўсё, цэны застануцца адносна нізкімі, прынамсі, у кароткатэрміновай перспектыве, у бліжэйшыя некалькі гадоў», — заявіў Байдэн.