Скандал у Расіі: экс-рэктар Бурацкага ўніверсітэта прызначыў сябе прэзідэнтам з заробкам 4000 даляраў

27.01.2015 / 13:45

У Бураціі разгарэўся скандал з сувязі з адстаўкай рэктара Бурацкага дзяржаўнага універсітэта (БДУ) Сцяпана Калмыкова. Каб захаваць за сабой прывілеі і высокі аклад, Калмыкоў прызначыў сябе прэзідэнтам БДУ з высокім, па расійскіх мерках, заробкам.

Калмыкоў быў рэктарам 20 гадоў.

Прычына адстаўкі Калмыкова — ва ўзроставым парозе, якi ўстанаўлiваецца Міністэрствам адукацыі і навукі РФ. Згодна з ім рэктары не павінны быць старэйшыя за 65 гадоў.

Тады Калмыкоў з 20 студзеня прызначыў сябе прэзідэнтам ВНУ з заробкам 250 тысяч расійскіх рублёў (каля 4000 даляраў).

СГ