life:) падвысіць тарыфы з 11 лютага

Мабільны аператар life:) паведаміў аб даце адкладзенага ў снежні падвышэння цэн.

29.01.2015 / 21:39

З 11 лютага будуць падвышаныя тарыфы на галасавыя выклікі, інтэрнэт-трафік, роўмінг і іншыя паслугі. Выплаты па растэрміноўках для абанентаў, што заключылі кантракты раней, не зменяцца.

Тарыфы вырастуць «у сквязі з некаторымі зменамі ў эканоміцы краіны». Аператар падкрэслівае, што трымаў цэны нязменнымі 9 месяцаў з красавіка 2014 года, а цэны на інтэрнэт-паслугі не змяняў больш за тры гады.

Падчас апошняй дэвальвацыі аператар увёў абарону ад пераплат за мабільны трафік, паслугу «Маяк», што дазваляе пры «мінусе» на балансе адаслаць паведамленне-»глухара» проста набраўшы нумар абанента, праводзіў акцыі і нават зніжаў цэны на некаторыя мадэлі смартфонаў.

Новыя тарыфы і маштабы падаражання пакуль невядомыя. Меркавана, тарыфы будуць апублікаваныя бліжэй да 11 лютага.

Аляксандр Арсёнаў