Еўрасаюз працягнуў санкцыі супраць Расіі на паўгода

29.01.2015 / 21:40

bbc.co.uk

У чацвер, 29 студзеня, Рада Еўрасаюза, якая засядала на ўзроўні міністраў замежных спраў краін ЕС, вырашыла працягнуць уведзеныя ў сакавіку 2014 года санкцыі ў дачыненні да Расіі да верасня 2015 года.

Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на кіраўніка дыпламатыі ЕС Федэрыку Магерыні.