У Магілёве дзецюкі абстралялі тралейбус

Двое 23‑гадовых хлопцаў з пнэўматычнай зброі абстралялі магілёўскі тралейбус. Абышлося без ахвяраў.

15.01.2008 / 12:30

Двое 23‑гадовых хлопцаў з пнэўматычнай зброі абстралялі магілёўскі тралейбус. Супрацоўнікі міліцыі распачалі крымінальную справу.

Здарэньне адбылося позна ўвечары на праспэкце Шмідта. Два хлопцы ў нецьвярозым стане вярталіся з рыбалкі дамоў. Спачатку яны з пнэўматычнага пісталету стралялі ў пустыя слоікі, а потым, калі выйшлі да прыпынку грамадзкага транспарту, тройчы стрэлілі ў вокны тралейбусу пятага маршруту. У выніку здарэньня ніхто не пацярпеў — тралейбус ехаў без пасажыраў.

Па факце хуліганства магілёўская міліцыя распачала крымінальную справу. Паводле артыкулу 339 частка 1‑ая Крымінальнага кодэксу затрыманых хлопцаў могуць пазбавіць волі на тэрмін да трох гадоў.

З пнэўматычнай зброі ў магілёўскія тралейбусы страляюць не ўпершыню. Улетку 2006 году 27‑гадовы мужчына пацэліў у тралейбус другога маршруту. Тады таксама абышлося без ахвяраў.

Андрэй Мікалаеў, Польскае радыё для замежжа