Аляксандр Глеб можа перайсці ў «Генчлербірлігі»

02.02.2015 / 11:27

fanatik.com.tr

Турэцкі «Генчлербірлігі» разлічвае падпісаць кантракт з беларускім паўабаронцам Аляксандрам Глебам, інфармуе партал Fanatik.

Паведамляецца, што паўабаронца ўжо прыбыў на перамовы з кіраўніцтвам клуба.

Раней паведамлялася, што беларус скасаваў кантракт з «Кан'яспорам», у які перайшоў год таму: у студзені 2014 г.