Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Лукашэнкам у Сочы

03.02.2015 / 11:47

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін плануе сустрэцца ў Сочы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам, пацвердзіў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Напярэдадні стала вядома, што Лукашэнка знаходзіцца ў кароткатэрміновым адпачынку ў Сочы і разлічвае сустрэцца там з Пуціным.

«Так, такая сустрэча рыхтуецца», — сказаў Пяскоў РІА Навіны, не ўдакладніўшы, калі менавіта адбудуцца перамовы.

Паводле яго слоў, кіраўнікі дзвюх краін абмяркуюць пытанні двухбаковых адносін.