Снарад у Данецку трапіў у бальніцу, ёсць загінулыя

04.02.2015 / 14:58

Артылерыйскі снарад разарваўся ля будынка гарадской бальніцы Данецка. Першапачаткова паведамлялася аб гібелі прынамсі чатырох чалавек.

«Паводле першай інфармацыі, загінула чацвёра чалавек. Адзін з іх у момант абстрэлу стаяў каля бальніцы, яшчэ трое стаялі ў чарзе па гуманітарную дапамогу, якую раздавалі каля бальніцы», — распавёў РІА Навіны Аляксей Каструбіцкі, кіраўнік МНС самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Пазней Каструбіцкі паведаміў ўжо пра 15 загінулых.

Паводле яго слоў, колькасць параненых удакладняецца. Таксама снарады і аскепкі патрапілі ў суседнія будынкі.