Паводле расійскіх звестак, за 2014 год у Расію пераехала на жыхарства 127 тысяч беларусаў КАРТА

05.02.2015 / 19:33

На мапе выдання Business Insider паказана, хто ў 2014 годзе пакінуў Расію, а хто туды пераехаў.

Тэндэнцыі дзве — заходнікі з'язджаюць, жыхары Азіі пераязджаюць. Толькі з дзвюх еўрапейскіх краінаў у Расію пераехала больш, чым выехала — з Беларусі (127 тысяч) і Украіны (каля 800 тысяч — шмат хто з іх гэта ўцекачы ад вайны ў Данбасе). З-за эканамічнага крызісу Расію пакідаюць таксама жыхары Таджыкістана і Узбекістана.

Калі выключыць уцекачоў з Украіны, з Расіі толькі ў другой палове 2014-га выехала больш за мільён чалавек.

Сярод іх заснавальнік Vkontakte Павел Дураў, шахмаціст Гары Каспараў, музычны крытык Арцемій Троіцкі, эканаміст Сяргей Гурыеў.

Іван Шыла