Наваросія, іконы, касухі: «Начныя ваўкі» ладзяць паломніцтва «Белая Русь» ФОТЫ
Расійскія і беларускія байкеры з клуба «Начныя ваўкі» ладзяць «мотапаломніцтва» пад назвай «Белая Русь».
06.02.2015 / 14:55
4 лютага яны стартавалі з Масквы і плануюць наведаць рэлігійныя аб'екты у Наваполацку, Бабруйску, Гомелі, Смаленску, Бранску.
У Мінск «Начныя ваўкі» не завіталі, але 6 лютага наведалі могілкі св. Валянціны Мінскай і Храм у гонар Свяціцеля Мікалая ў Станькаве, якому падаравалі ікону, прывезеную з Сербіі.
Байкеры прыехалі на аўтамабілях — узімку яны не карыстаюцца мотатэхнікай.
Старшыня Федэрацыі мотатурызму Расіі Яўген Строганаў узначальвае мотапаломніцтва «Начных ваўкоў» у Беларусь.
Строганаў перадаў Храму ў гонар Свяціцеля Мікалая ў Станькаве ікону, якую, паводле яго словаў, прывезлі з Сербіі.
Удзельнікі мотапаломніцтва.
У адказ «Начным ваўкам» таксама падарылі ікону.
Удзельнікі мотапаломніцтва.
Сцяг Наваросіі на кепцы ўдзельніка мотапаломніцтва.
Са Станькава «Начныя ваўкі» выправіліся ў Бабруйск.
«Начныя ваўкі», якія з'яўляюцца адным з першых мотаклубаў на постсавецкай прасторы, вядомы ў асноўным сваёй «патрыятычнай» дзейнасцю лідара Аляксандра Залдастанава па мянушцы «Хірург».
Залдастанаў падтрымлівае цесныя адносіны з Пуціным і Кадыравым, цёпла выказваецца пра Сталіна і быў унесены ў санкцыйны спіс ЗША. Нядаўна «Хірург» стаў адным з ініцыятараў стварэння руху «Антымайдан», які мусіць абараніць Расію ад аранжавых рэвалюцый.