Парашэнка: Мінскі пратакол — гэта не шведскі стол у гатэлі «Баварскі двор»

У Мюнхене прайшлі трохбаковыя перамовы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, канцлера Германіі Ангелы Меркель і віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

07.02.2015 / 22:14

Пасля перамоваў Парашэнка заявіў, што Украіна не пагодзіцца на перагляд і ўнясенне змяненняў у дэмаркацыйную лінію размежавання бакоў канфлікту на ўсходзе Украіны, якая абазначаная ў Мінскім пагадненні з сепаратыстамі.

«Мінскі пратакол — гэта не шведскі стол у гатэлі «Баварскі двор», — сказаў Парашэнка, маючы на ўвазе памяшканне, дзе праходзілі трохбаковыя перамовы ў Мюнхене.

Па словах Парашэнкі, новыя дамоўленасці могуць прынесці мір толькі ў выпадку выканання ўсіх 12 пунктаў Мінскага пагаднення.

З пачатку дзеяння пагаднення і аб'явы рэжыму перамір'я ў пачатку верасня 2014 года і да 20 студзеня 2015 года «ДНР» і «ЛНР» павялічылі сваю тэрыторыю на 500 квадратных кіламетраў.