У Данецку адбыўся магутны выбух: украінцы пацэлілі ў парахавы завод

09.02.2015 / 07:24

У «ДНР» сцвярджаюць, што эпіцэнтрам магутнага выбуху стаў Данецкі казённы завод хімічных вырабаў.

Выбух прагрымеў увечары ў нядзелю і быў чуваць ва ўсіх раёнах горада, а таксама ў суседніх населеных пунктах. Відавочцы бачылі вялікі аранжавы грыб, за якім пачуўся аглушальны грукат. Выбуховай хваляй выбіла шыбы ў бліжэйшых дамах.

У батальёне «Азоў» сцвярджаюць, што ўзарваўся склад боепрыпасаў ДНР, і гэта была дыверсія ўкраінскіх партызанаў.