Grammy Awards: чатыры ўзнагароды атрымаў Сэм Сміт

У Лос-Анджэлесе завяршылася 57-я цырымонія Grammy Awards.

09.02.2015 / 08:26

LA Times

У намінацыі «Найлепшы запіс года» перамог 22-гадовы брытанец Сэм Сміт з кампазіцыяй «Stay With Me».

Ён абышоў ірландца Hozier («Take Me to Church»), аўстралійскую спявачку Sia («Chandelier»), Тэйлар Свіфт з ЗША («Shake It Off») і амерыканскую ж спявачку Меган Трэйнар («All About That Bass»).

Сміт таксама ўдастоены «Грэмі» у намінацыі «Найлепшая песня года», «Найлепшы новы выканаўца» і «Найлепшы вакальны альбом у стылі поп».