Кучма будзе прадстаўляць Украіну на перамовах у Мінску
09.02.2015 / 10:15
Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма прадставіць ўкраінскі бок на сустрэчы трохбаковай групы па ўрэгуляванні сітуацыю ў Данбасе, якая запланавана на аўторак у Мінску.
Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала «112 Украіна» дырэктар дэпартамента палітыкі і камунікацый МЗС Украіны Аляксей Макееў.
«У трохбаковай кантактнай групе Украіну прадстаўляе былы прэзідэнт Кучма», — адказаў Макееў на пытанне, хто прадставіць Украіну на сустрэчы ў Мінску ў аўторак.
Лідары «нармандскай чацвёркі» (Расіі, Францыі, Германіі і Украіны) дамовіліся правесці сустрэчу ў Мінску ў сераду пры ўзгадненні шэрагу пазіцый. У прэс-службе прэзідэнта Украіны паведамілі, што лідары дамовіліся правесці ў панядзелак кансультацыі ў Берліне з удзелам прадстаўнікоў МЗС, а ў аўторак — сустрэчу трохбаковай кантактнай групы па Украіне, якія падрыхтуюць ўмовы і змястоўнае напаўненне саміту ў Мінску.