Інфармцэнтр АТА: Украінскі бок не наносіў удары па Данецку

09.02.2015 / 11:20

Артылерыя сіл АТА не наносіла ўдары па Данецку.

Пра гэта, каментуючы інфармацыю аб выбуху ў Данецку, у эфіры тэлеканала «112 Украіна» паведаміў прадстаўнік штаба АТА Анатоль Стэльмах.

«Нам вядома аб гэтым выбуху [у Данецку]. Аднак, украінская артылерыя такіх удараў не наносіла. Па пэўных прычынах, разумеючы гэта як разведдадзеныя, мы не каментуем гэтую інфармацыю», — заявіў Стэльмах.