«Цмокі» пацярпелі 14-ю паразу ў Адзінай лізе ВТБ

10.02.2015 / 10:03

У чарговым матчы Адзінай лігі ВТБ 9 лютага баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» з буйным лікам прайгралі ў Рызе ВЭФу — 61:86 (18:18, 16:23, 15:26, 12:19).

Ачкі ў складзе гасцей набіралі Іван Мараш (27), Бранка Міркавіч (13), Стэнлі Барэл (11), Аляксандр Кудраўцаў (8), Павел Ульянка і Аляксей Лашкевіч (па 1).

Пасля 17 гульняў «Цмокі» з трыма перамогамі і 14 паражэннямі займаюць апошняе, 16-е месца ў лізе (розніца ачкоў 1266-1486).

Наступны матч каманда правядзе 15 лютага ў Мінску супраць чэшскага «Німбурка».