У падземным пераходзе ў цэнтры Мінска абвалілася абшыўка ФОТА

Здарэнне адбылося напярэдадні прыезду высокіх замежных дэлегацый.

11.02.2015 / 09:45

У Мінску ў падземным пераходзе ля ГУМа раніцай 11 лютага абваліўся дах — вялікі кавалак металічнай канструкцыі. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Месца здарэння не агароджвалася, туды пакуль не выязджалі прадстаўнікі міліцыі, камунальных службаў і выратавальнікі.

Інцыдэнт здарыўся якраз у дзень прыезду ў Мінск высокіх замежных дэлегацыяў.