Пасля ўдараў украінскай артылерыі частка баевікоў адышла ад Логвінава

11.02.2015 / 09:51

Пасля масавых артылерыйскіх удараў украінскай артылерыі па пазіцыях баевікоў у раёне Логвінава, частка фарміраванняў праціўніка адышла.

Пра гэта паведамляе кіраўнік «Інфармацыйнага супраціву» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Паводле яго звестак, частка фарміраванняў баевікоў адышла ў кірунку да населенага пункта Ніжняе Лазавое, частка — адышла на некалькі кіламетраў ад трасы Дэбальцава — Арцёмаўск у бок Новагрыгораўкі, дзе заняла прамежкавыя пазіцыі.