Краматорск сёння падвергся новаму абстрэлу

11.02.2015 / 10:08

Краматорск Данецкай вобласці 11 лютага каля 08:10 (09:10 па Мінску) падвергся новаму абстрэлу.

Пра гэта РБК-Украіна паведаміла прэс-служба Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, якая знаходзіцца цяпер у Краматорску.

«Абстрэл адбыўся. У бок аэрапорта. Але не так інтэнсіўна, як учора. Некалькі бахаў было такіх цяжкіх, як учора», - адзначылі ў прэс-службе.

Пра разбурэнні і страты інфармацыі ў ДанАДА пакуль няма.