«Азоў»: Наступ сіл АТА ў бок Новаазоўска працягваецца
11.02.2015 / 10:38
Сілы антытэрарыстычнай аперацыі працягваюць наступаць ў бок Новаазоўска. Пра гэта Укантакце паведамляе прэс-служба палка спецыяльнага прызначэння «Азоў».
«Наступ не захлынуўся — ён працягваецца. Сепары пра гэта ведаюць. Бо ўсю ноч працавала наша арта», — гаворыцца ў паведамленні.