У Мінску аднавілася пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

11.02.2015 / 11:21

У комплексе «Дыпсэрвіс-Хол» у Мінску аднавілася пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, паведаміла крыніца, блізкая да перамоўнага працэсу.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сустрэча праходзіць у тым жа фармаце, што і напярэдадні. Украіну на перамовах прадстаўляе былы прэзідэнт краіны Леанід Кучма, Расію — пасол РФ у Кіеве Міхаіл Зурабаў, АБСЕ — Хайдзі Тальявіні. Самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі прадстаўляюць Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйнега.