Меркель і Алянд пацвердзілі свой візіт у Мінск: саміт пачнецца не раней за 15:00

11.02.2015 / 11:45

AFP

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлер Германіі Ангела Меркель прынялі рашэнне адправіцца ў Мінск для ўдзелу ў перамовах. Пра гэта паведаміў Елісейскі палац.

У заяве падкрэсліваецца, што абодва палітыкі «маюць намер прыкласці ўсе намаганні», каб дамагчыся поспеху.

Тым часам МЗС Беларусі просіць журналістаў прыбыць у Палац Незалежнасці не пазней за 15:00.

Асвятляць саміт з удзелам Меркель, Алянда, Парашэнкі і Пуціна будуць каля 400 журналістаў.