Страты ўкраінскай арміі за ўчарашнія суткі былі найбольшыя за апошні час
11.02.2015 / 12:49
Згодна з паведамленнем в.а. спікера Генеральнага штаба узброеных сіл Украіны, за ўчаршнія суткі ў Краматорску, каля кургана Вострая Магіла пад Дэбальцавам і ў іншых пунктах фронту з прычыны абстрэлаў загінулі 19 украінскіх вайскоўцаў.
Селязнёў таксама дадаў, што атрымалі раненні 78 вайскоўцаў розных сілавых структур.
Гэта найбольшыя лічбы сутачных стратаў за апошні час.