Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі арганізацыйныя пытанні будучага мінскага саміту
11.02.2015 / 14:35
Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным адбылася сёння.
Суразмоўцы абмеркавалі арганізацыйна-тэхнічныя пытанні падрыхтоўкі маючай адбыцца ў другой палове дня сустрэчы ў рамках «нармандскага фармату» па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Абмеркаваныя таксама асноўныя моманты дакумента, які прапрацоўваецца на ўзроўні дэлегацый і будзе вынесены на разгляд лідараў дзяржаў у «нармандскім фармаце».