Алянд, Меркель і Парашэнка прыбылі ў Мінск
11.02.2015 / 18:43
Праз некалькі хвілін пасля французскага прэзідэнта Франсуа Алянда ў аэрапорт Мінска прыбыла канцлер ФРГ Ангела Меркель. Яны выехалі з аэрапорта ў Палац Незалежнасці адным картэжам. Туды ж накіраваўся і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, які прыбыў крыху пазней за еўрапейскіх калег.