Штэфан Зайберт: Візіт Меркель у Мінск — слабы прамень надзеі, але не больш за тое

11.02.2015 / 22:51

Візіт Ангелы Меркель у Мінск — слабы прамень надзеі, але не больш за тое, заявіў 11 лютага прэс-сакратар урада Германіі Штэфан Зайберт.

«Невядома, ці будзе дасягнуты вынік. Але, нягледзячы на ўсю нявызначанасць, гэтая ініцыятыва ў інтарэсах людзей, што пакутуюць на ўсходзе Украіны», — сказаў Зайберт, словы якога прыводзіць прэс-служба ўрада ФРГ.

Разам з Меркель у Мінск прыбыў і міністр замежных спраў Франк-Вальтэр Штайнмаер.