Венедзіктаў: Суркоў адправіўся інфармаваць пра дасягнутыя дамоўленасці камандзіраў «ДНР» і «ЛНР»
12.02.2015 / 09:31
Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў, які ўдзельнічае ў перамовах, пакінуў залу пасяджэнняў і выехаў з Палаца Незалежнасці. Як піша ў Твітары рэдактар маскоўскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедзіктаў, ён адправіўся паінфармаваць пра дасягнутыя дамоўленасці кіраўнікоў «ДНР» і «ЛНР», якія таксама знаходзяцца ў Мінску. Згоды Захарчанкі і Платніцкага не патрабуецца, адзначае Венедзіктаў.
Фота Дзмітрыя Смірнова.