Пуцін і Парашэнка пакінулі залу пасяджэнняў, Меркель і Алянд правядуць прэс-канферэнцыю?
12.02.2015 / 09:59
Парашэнка выйшаў з залы, у якім праходзілі перамовы і накіраваўся, як мяркуецца, да месца, дзе павінен быць падпісаны выніковы дакумент.
Меркель і Аланд правядуць сумесную прэс-канферэнцыю пасля запланаванага падпісання пагаднення па Украіне.
Пуцін таксама пакінуў залу перамоў і падымаецца да журналістаў.